Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 8

09.06.2022

"Дзень сяброўства" - 8 дзень жыцця ў лагеры. Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя “Здароўе ў парадку - дзякуй зарадцы”, у ходзе якой дзеці ўспомнілі асноўныя правілы захавання фізічнага здароўя. Далей выхавальнікі лагера ўдзельнічалі ў конкурснай праграме "Нам без сяброўства не пражыць", дзе прынялі ўдзел у гульнях "Аддам табе тое, што ёсць у мяне", "Скончы прыказку", "Хто з кім сябруе?". 

У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім сельскім клубам. Дзеці паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай праграме "Асобы талент". За актыўны ўдзел пахвальным лістом была ўзнагарождана Лявончык Паліна, удзельніца атраду “Патрыёт”.