Расшыраем знаёмства

28.01.2022

Выхаванцы рознаўзроставай групы здейснілі цікавае падарожжа ў бібліятэку, дзе пазнаёміліся з асаблівасцямі работы бібліятэкара. З задавальненнем і цікавасцю разглядалі выставы кніг, стэлажы, дзіцячыя часопісы.

Пасля экскурсіі выхаванцы разам з выхавальнікам напісалі і адправілі пісьмы дзяцям у ДУА “ДЦРД “Сонейка” г. Копыля” і ДУА “Гарадзейскі яслі-сад №2”

Выхаванцы будуць з нецярпеннем чакаць адказ на сваё пісьмо.