Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 7

08.06.2022

Сёмы дзень прайшоў пад назвай "Дзень бяспекі". Дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі "Правілы абыходжання з агнём". Выхавальнік вылучыла галоўныя правілы абыходжання з агнём і разабрала сітуацыі з рабятамі. Наступным мерапрыемствам стаў занятак "Побач з тэхнікай сваёй-буду толькі здаравей" з мэтай фарміравання прадстаўлення выхаванцаў аб правілах бяспечнага выкарыстання сучасных тэхнічных сродкаў камунікацыі, а таксама з мэтай выхавання паважлівага стаўлення да свайго здароўя. Выхаваўчае мерапрыемства "Я люблю цябе, жыццё!" прымусіла хлопцаў і дзяўчынак задумацца пра тое, што жыццё - гэта самае каштоўнае, што ёсць у чалавека. Спартыўнае мерапрыемства "Вясёлыя старты" сабрала ўсіх выхаванцаў лагера "Юны патрыёт" на стадыёне, дзе рабяты прынялі ўдзел у эстафетах: "Паласа перашкод", "Злавіў - прысядзь", "Збяры шары", "Насочкі-пятачкі" і т.д. Для выхаванцаў 2 атрада прайшла гульня "Курыць – здароўю шкодзіць" з мэтай фарміравання негатыўнага стаўлення да курэння. Завяршальным мерапрыемствам дня стала віктарына "Азбука здароўя", дзе выхавальнікі прынялі ўдзел у розных конкурсах.