Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 6

07.06.2022

"Дзень патрыёта" ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Юны патрыёт" ДУА "Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" пачаўся з правядзення хвілінкі здароўя "Чыстыя рукі - твая абарона".

З мэтай выхавання пачуцця гонару за сваю краіну, малую радзіму, сям'ю і адказнасці за свае ўчынкі, фарміраванне маральнай культуры падрастаючага пакалення, павагі гістарычнай памяці свайго народа з выхаванцамі лагера былі праведзены віктарына «Ці ведаеце вы Беларусь» і час зносін «Каб памяталі, каб зразумелі». Далей выхаванцы атрада "Патрыёты" далучыліся да акцыі "Абеліск" па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў у аг.Кухчыцы.