Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 5

06.06.2022

"Зямля – наш дом" – 6 дзень лагернага жыцця. Для выхаванцаў 1 і 2 атрада прайшла хвілінка здароўя "Сябры Майдадыра і наша здароўе", дзе яны патлумачылі значэнне прыказак пра здароўе, адгадалі загадкі і атрымалі памяткі "Парады Майдадыра". Наступным мерапрыемствам стала акцыя "Зялёны патруль", мэтай якога з'яўляецца навядзенне чысціні сярод пакаёвых расліў і паліў кветак.

Асаблівыя эмоцыі выклікала ў дзяцей навукова-пазнавальнае дзіцячае шоу "Свет дарог" і "Свет прыроды", дзе дзеці пазнаёміліся з жывёльным і раслінным светам акіяна. Таксама ў гэты летні сонечны дзень удзельнікі лагера супрацоўнічалі з Клецкім кінавідэапракатам. Дзецям быў пралэманстраваны мультфільм “Каманда коцікаў”.

Для рабят 2 атрада прайшлі інтэлектуальная гульня "Поле цудаў" і "Падарожжа ў царства прыроды", дзе яны пашырылі кругагляд, эрудыцыю, назіральнасць.