Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 4

04.06.2022

"Дзень прафілактыкі" - 4 дзень лагернага жыцця. Дзеці паўтарылі правілы паводзін у аўтобусе. У гэты дзень аздараўленчы лагер супрацоўнічаў з Кухчыцкім сельскім клубам. Рабяты прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Лабірынт ведаў”.

Для выхаванцаў атрада “Патрыёт” прайшла інтэлектуальная гульня "Матэматыка плюс прафілактыка" з мэтай прафілактыкі шкодных звычак у школьнікаў і прапаганды здаровага ладу жыцця з дапамогай элементаў матэматыкі. Таксама выхавальнікі ўдзельнічалі ў турніры па шашках і шахматах.