Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 3

03.06.2022

Трэці дзень работы лагера пад назвай «Дзень інтэлектуалаў” традыцыйна быў пачаты з хвілінкі бяспекі «Як паводзіць сябе на дарозе», дзе выхавальнікі сфарміравалі дакладнае ўяўленне аб дысцыпліне пешаходаў, пасажыраў, вадзіцеляў і веласіпедыстаў.

Для замацавання атрыманых ведаў з удзелам рабят дзвух атрадаў прйшлі спаборніцтвы “Сусветны дзень ровара” і занятак-гульня "Дарожная грамата-гэта навука быць жывым".

Рабяты з атрада “Патрыёты” працягнулі свой актыўны адпачынак на гульні-віктарыне "У гасцях у казкі". У гульні прымала ўдзел 2 каманды "Казачнікі" і "Чараўнікі". Выхаванцы спаборнічалі ў конкурсах "Казачныя фразы", "Адгадай казку", "Назаві героя", "Тэлеграмы", "Дзіўныя ператварэнні", "Латарэя". 

Бадзёрасці, пазітыўнага настрою, добрага настрою рабяты атрымалі падчас удзелу ў рухомых гульнях на свежым паветры.