Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 2

02.06.2022

Другі дзень прайшоў пад назвай "У краіне дзяцінства". Дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі "Падарожжа ў краіну Вітамінію" з мэтай азнаямлення і пашырэння ведаў навучэнцаў пра вітаміны.

З мэтай стварэння атмасферы свята, прыцягнення дзяцей, развіцця артыстычных здольнасцяў, уяўлення, эстэтычнага густу, спрыту, увагі, з мэтай развіцця камунікатыўных навыкаў прайшла гульнявая праграма "Дзяцінства – гэта чароўны свет". Выхавальнікі прынялі ўдзел у конкурсе "Апрані малога ў дзіцячы сад", дзе дзяўчынкі з завязанымі вачыма апраналі хлопцаў. Таксама ўдзельнічалі ў танцы-гульні "Рабі, як я", мэтай якой было паўтарэнне руху вясёлай, запальнай музыкі. У канцы мерапрыемства дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў "Малюем дзяцінства фарбамі".

Для выхавальнікаў 2 атрада была праведзена займальная гадзіна па ПДР "Зялёны адкрывае нам дарогу", і рухомыя гульні з мячамі.