Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт". Дзень 1

01.06.2022

1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей свае дзверы расчыніў аздараўленчы лагер з дзённым наведваннем "Юны патрыёт" ДУА "Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна". Падчас урачыстай лінейкі «Прывиітанне, лагер!» хлопцам і дзяўчынкам былі ўручаны «білеты ў лета». Дзеці ўшанавалі памяць усіх тых, хто падарыў нам з вамі бясцэнны падарунак- мір, усклаўшы кветкі да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг. Кухчыцы.

Асаблівыя эмоцыі ў дзяцей выклікала наведванне свята дзяцінства "Дарыце дзецям прыгажосць", арганізаванага сумеснымі намаганнямі школы, Кухчыцкага сельскага клуба і супрацоўнікамі Клецкага РАНС.