Урачыстая лінейка "Бывай, школа!"

30.05.2022

Красачнае свята апошняга званка адбылося 30 мая ў Кухчыцкім НПК. У гэты вясновы дзень прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года “Бывай, школа!”. З добрымі пажаданнямі да рабят звярнуўся дырэктар школы, пажадаў рабятам поспеху ў дасягненні галоўнай мэты ў жыцці.

Запрошанымі гасцямі былі: Ладыга Анатоль Міхайлавіч, старшыня Клецкага раённага выканаўчага камітэта; Клімовіч Анатоль Мікалаевіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама; Турко Святлана Анатольеўна, старшыня Кухчыцкага сельскага выканаўчага камітэта; Здрок Сяргей Паўлавіч, дырэктар ААТ “Кухчыцы”.

Па выніках удзелу ў алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, творчых алімпіядах і конкурсах у 2021/2022 навучальным годзе лепшыя навучэнцы школы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Выпускнікі падрыхтавалі канцэртную праграму “Звініць апошні званок для нас”, у якой прынялі ўдзел настаўнікі і бацькі вучняў.

Выпускнікі 9 і 11 класа чыталі вершы, спявалі песні пра школу. Прыбраныя выпускнікі, развітваючыся з дзяцінствам, падзякавалі сваім любімым настаўнікам і, вядома ж, сваім бацькам.

У канцы свайго выступу хлопцы і дзяўчынкі станцавалі апошні школьны вальс. Усіх навучэнцаў школы чакаюць вясёлыя канікулы, а выпускнікі здаюць выпускныя экзамены. “Ні пуху, ні пяра!” вам рабяты!