Урачыстае мерапрыемства "Первая ступенька пройдена..."

27.05.2022

27.05.2022 прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае развітанню з пачатковай школай "Первая ступенька пройдена...".

Мерапрыемства пачалося з урачыстага моманту. Пад апладысменты прысутныя госці сустрэлі віноўнікаў урачыстасці – вучняў 4 класа. Вучні спявалі, танцавалі, чыталі вершы, прымалі віншаванні ад будучых першакласнікаў, бацькоў, настаўнікаў. Відэаролік аб дзецях, аб іх школьным жыцці ў пачатковай школе вызваў станоўчыя эмоцыі ва ўсіх прысутных.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ждановіч А.І. уручыла вучням дыпломы аб заканчэнні пачатковай школы. Мерапрыемства скончылася выкананнем фінальнай песні  "До свиданья, начальная школа!".