Пасяджэнне МА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

24.05.2022

24.05.2022 прайшло пасяджэнне МА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў форме панарамы вопыту па тэме "Педагагічны вопыт выкарыстання эфектыўных метадаў і прыёмаў актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках і ў пазаўрочны час".

У ходзе пасяджэння быў праведзены аналіз стварэння метадычнай і інфармацыйнай прасторы для ўдасканалення ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці і педагагічнага майстэрства настаўнікаў-прадметнікаў, праведзены творчыя справаздачы настаўнікаў МА па тэмах самаадукацыі, акцэнтавана ўвага на фарміраванне ў педагогаў патрэбнасці ў самаадукацыі і самаразвіцці, трансляцыі вопыту работы педагогаў праз абласныя і рэспубліканскія выданні.