Свята "Да пабачэння, дзіцячы сад!"

26.05.2022

26.05.2022 у дашкольнай групе ДУА “Кухчыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” адбылося свята “Да пабачэння, дзіцячы сад!”. Падчас свята бацькі і дашкольнікі акунуліся ў атмасферу вяселля, жартаў, творчасці. Дзяўчынкі 7 класа ў ролі “шкодных звычак” разыгралі з дзецьмі інсцэніроўку “Будучыя першакласнікі”.

Дзеці з задавальненнем  прадэманстравалі тое, чаму навучыліся ў дзіцячым садзе: спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў інсцэніроўках – і паказалі, што поўнасцю гатовы да новага этапу ў сваім жыцці ў школе.

На свяце ў якасці гасцей прысутнічалі настаўнікі пачатковых класаў і класны кіраўнік будучага 1 класа.