ШАГ "Гонар за Беларусь. Выраблена беларусамі"

26.05.2022

26.05.2022 у Кухчыцкім НПК навучэнцы 8 – 11 класаў прынялі ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Выраблена беларусамі”.

У ходзе інфармацыйнай гадзіны класны кіраўнік 8 класа пазнаёміла навучэнцаў са зместам тэматычных блокаў “Забеспячэнне харчовай бяспекі – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі”, “Якасная прадукцыя, рацыянальнае харчаванне – залог здароўя нацыі, дабрабыту ў краіне”.

Падлеткі разважалі над пытаннямі, звязанымі з развіццём харчовай прамысловасці, аб наяўнасці на прадукцыі спецыяльнага QR-кода Made in Belarus, аб неабходнасці сертыфікацыі харчовай прадукцыі, а таксама працавалі з паняццямі “якаснае харчаванне”, “здаровае харчаванне”.

У завяршэнні навучэнцы пералічылі ўсе вядомыя ім прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Запрошаным госцем інфармацыйнай гадзіны стала Шкуцько Вольга Іванаўна, повар Кухчыцкага НПК, якая расказала падлеткам аб правілах захавання здароўя, правільнага і здаровага харчавання, захаванні рэжыму харчавання, аб патрэбнасці арганізма ў харчовых рэчывах.

У мэтах візуалізацыі інфармацыйнай гадзіны была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі, і прадэманстраваны відэаролік “Забеспячэнне харчовай бяспекі – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі Беларусі”.

У рамках інфармацыйнай гадзіны навучэнцу 8 класа, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, было ўручана падарункавае выданне “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.