Iнструктыўна-метадычная нарада з членамі экзаменацыйных камісій і педагогамі, якія задзейнічаны ў выпускной кампаніі

20.05.2022

З мэтай якаснай падрыхтоўкі да выніковай атэстацыі па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 20.05.2022 была праведзена інструктыўна-метадычная нарада з членамі экзаменацыйных камісій і педагогамі, якія задзейнічаны ў выпускной кампаніі. Падчас нарады былі разгледжаны пытанні афармлення і ацэньвання пісьмовых экзаменацыйных работ вучняў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Настаўнікі, якія задзейнічаны ў выпускной кампаніі былі азнаёмлены з функцыянальнымі абавязкамі падчас  правядзення экзаменаў.