Бацькоўска-вучнёўскі сход "Дарога ў заўтра"

19.05.2022

19 мая ў рамках Тыдня сям’і ў 9 класе прайшоў бацькоўска-вучнёўскі сход "Дарога ў заўтра".

Падчас мерапрыемства вучні пашырылі ўяўленні аб сучасным свеце прафесій, аб магчымасцях рэалізаваць свае жыццёвыя мэты і планы праз выбраны спосаб адукацыі і сферу прафесійнай дзейнасці.

Дзевяцікласнікі расказалі пра прафесіі сваёй мары. У гульнявой форме пазнаёміліся з тыпамі прафесій, вызначылі, хто з аднакласнікаў адпавядае той ці іншай прафесіі. Разам з бацькамі вучні складалі прафесійнае лато, пацвярджалі формулу выбару прафесіі “Жадаю+ Магу+Трэба”.

Бацькі адзначылі, што выбар прафесіі – важная падзея ў жыцці кожнага чалавека, але якую б прафесію ні выбралі іх дзеці, ім заўсёды спатрэбяцца веды атрыманыя ў школе.