ШАГ "Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне"

19.05.2022

19 мая для навучэнцаў 9 класа ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" праведзены заняткі па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па тэме "Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне".

Асноўнымі задачамі інфармацыйнай гадзіны з'яўляліся: сістэматызаваць веды па вывучаемай тэме; выявіць асноўныя фактары перамогі СССР і яго саюзнікаў; вызначыць уклад савецкіх палкаводцаў у разгром агрэсараў, вынікі і маштабы вайны; вызначаць і аргументаваць свае адносіны да вынікаў і ўрокаў вайны.

Падчас заняткаў у навучэнцаў фарміравалася выснова, што важнейшай крыніцай перамогі сталі масавы патрыятызм, мужнасць і самаахвярнасць, маральна-палітычная садружнасць народаў СССР, а абарона Айчыны стала ключавой ідэяй, якая аб’ядноўвала савецкае грамадства. Ішоў працэс фарміравання палітычнай культуры, самасвядомасці, грамадзянскай пазіцыі.

Навучэнцы працавалі з інфаграфікай, “воблакам слоў”, рознымі табліцамі,  фотаздымкамі перыяду Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Аналізавалі відэа Памятныя месцы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі” (https://cyberleninka.ru/article/n/mesta-pamyati-velikoy-otechestvennoy-voyny-na-territorii-belorussii/viewer).

Напрыканцы вучні зрабілі вывад, што асновай “стваральнага патрыятызму” могуць стаць патрыятычныя каштоўнасці і ідэалы тых пакаленняў савецкага народа, якія перамаглі фашызм. А месцы памяці з’яўляюцца сімвалам мужнасці і гонару ўсіх пакаленняў.