Атэстацыя педагагічных кадраў

11.05.2022

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год, у рамках атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, настаўнікам пачатковых класаў Рэзнік Т.Г. у 2 класе быў праведзены ўрок рускай мовы па тэме «Предложение как единица речи. Знаки препинания в конце предложения».

Урок быў праведзены ў камбінаванай форме з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій. Усе заданні на ўроку былі накіраваны на фарміраванне станоўчых адносін да працы. Вучні складалі сказы, тэксты, прыказкі пра працу. Прымяняліся індывідуальныя, парныя, групавыя формы работы, шмат нагляднага і дыдактычнага матэрыялу, своечасова папярэджвалася стамляемасць дзяцей праз правядзенне фізкультхвілінак і зрокавай гімнастыкі ў музычнай форме па тэматыцы ўрока.