Раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

10.05.2022

10.05.2022 на базе ДУА «Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна» прайшло раённае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе».

Чывель А.А., настаўнік  беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі, правяла ўрок беларускай мовы ў 11 класе па тэме «Маўленчыя зносіны і маўленчы этыкет. Нормы сучаснай беларускай мовы», падчас якога 11-класнікі былі падведзены да думкі, што культура маўлення – адзін з прызнакаў сталасці чалавека, абавязковы паказчык узроўню яго выхаванасці.

Майстар-клас “Каб помніць заўжды…”, праведзены настаўнікам-метадыстам Валасевіч Д.М., прадэманстраваў магчымасці, якія раскрываюцца перад педагогамі пры выкарыстанні такіх метадаў, як драматызацыя, стужка часу, кейс-метад у час правядзення ўрокаў гуманітарнага цыкла і пазакласных мерапрыемстваў.

Падчас работы педагогі раёна абмяняліся вопытам па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў адукацыйным працэсе.