Урок памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”

05.05.2022

5 мая ў Кухчыцкім НПК з мэтай фарміравання ў вучняў аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг., аб гераічнай спадчыне народа як важнейшага складальніка гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа і выхавання паважлівага стаўлення ў 3 і 5 класах прайшлі ўрокі памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”.

77 год назад скончылася вайна, але як бы мы таго не захацелі, усяго болю, што пакінула яна, нам не забыцца. Але сёння мы жывём у мірнай, свабоднай краіне. У кожнага народа свае мары, свае надзеі. Але ўсіх аб'ядноўвае адно жаданне, адна мара – захаванне міру на зямлі!