ШАГ "Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў"

05.05.2022

5 мая для навучэнцаў 9 класа ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" праведзены заняткі па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па тэме "Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў".

Асноўнымі задачамі інфармацыйнай гадзіны з'яўляліся: прасачыць і раскрыць падзеі завяршальнага этапа Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў; садзейнічаць фарміраванню разумення ў вучняў разгрому нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі як выніку гераічных намаганняў шматнацыянальнага савецкага народа і антыфашысцкага блока.

Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з ваенна-стратэгічнымі аперацыямі Савецкай Арміі і ўдзельнікаў антыгітлераўскай кааліцыі на заключным этапе Другой сусветнай вайны, вызначылі значэнне і вынікі Крымскай і Патсдамскай канферэнцый, а таксама неабходнасць уступлення СССР у вайну з Японіяй. З дапамогай настаўніка юнакі і дзяўчаты вызначылі прычыны, крыніцы, фактары разгрому фашысцкіх рэжымаў, уклад воінаў-беларусаў у дасягненне Перамогі на франтах Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

Дзеці працавалі з інфаграфікай "Берлінская аперацыя (16.04 - 8.05.1945 г.)", "Патсдамская канферэнцыя (17.07 - 2.08.1945 г.)"; «воблака слоў»; разгледзелі схему/інфаграфіку "Воіны-беларусы на франтах Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў" і кругавую дыяграму "Страты Чырвонай Арміі пры вызваленні краін Еўропы і Азіі"; вывучаючы пытанне "Разгром Квантунскай арміі", навучэнцы склалі лагічныя ланцужкі, выкарыстоўваючы тэкст навучальнага дапаможніка, і пракаментавалі іх. Былі прагледжаны відэафрагменты «Чаму кідалі сцягі фашыстаў да падножжа Маўзалея: гістарычныя дэталі першага Параду – Расія 24» (00:05.13), «На шляху ў Берлін».

Неад'емнай часткай інфармацыйнай гадзіны стала наведванне школьнага гісторыка-этнаграфічнага музея з мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў да нашай малой радзімы і захавання памяці аб яе абаронцах.