Урачыстая лінейка-мітынг "Паклонімся вялікім тым гадам…"

07.05.2022

У мэтах захавання гістарычнай пераемнасці пакаленняў, выхавання беражлівых адносін да гістарычнага мінулага і сучаснасці Беларусі, фарміравання духоўна-маральных і грамадзянска-патрыятычных якасцей напярэдадні свята Дзень Перамогі навучэнцы і педагогі Кухчыцкага КПК прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы-мітынгу "Паклонімся вялікім тым гадам…" , падчас якой усклалі кветкі да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.

Мітынг адбыўся ўрачыста і кранальна адначасова для ўсіх прысутных. Навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Памяць аб воінах і мірных жыхарах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, будзе жыць вечна!