Удзел у раённых мерапрыемствах 1 Мая

04.05.2022

1 Мая хлопцы і дзяўчынкі  Кухчыцкага НПК з флэшмобам “Мы – маладыя” прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам працоўных калектываў Клецкага раёна ў скверы аграгарадка Янавічы.

Яркім фіналам сустрэчы стаў жывы “феерверк” з галубоў. У знак салідарнасці з гасцямі свята школьнікі запусцілі ў неба птушак, якія з'яўляюцца сімвалам міру, жыцця і дабра.

Свята працягвалася ў гарадскім парку. Там арганізавалі выставу-кірмаш “Чалавек славены працай”, на якой свае творы прадставіла ветэран педагагічнай працы Кухчыцкага НПК Конан Надзея Іванаўна.