Конкурс мастацкай самадзейнасці

05.05.2022

5 мая вучні і настаўнікі Кухчыцкага НПК прынялі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсу мастацкай самадзейнасці пад дэвізам “У падзеях мінулага – нашы карані” з канцэртнай праграмай «Памяць аб вайне ў імя Міру на Зямлі!».

Увазе журы і гледачоў былі прадстаўлены творчыя нумары аб’яднання па інтарэсах “Ляночак”: харэаграфічная пастаноўка “Дзеці вайны”, фальклорна-харэаграфічная кампазіцыя “Вясковая полька”, пастаноўка-флэшмоб “Мы маладыя”. Свае вакальныя здольнасці прадэманстравалі Кірык Яна, Кірык Кірыл, Барысевіч Арсеній, Барысевіч Дар’я, Войніч Анастасія, Дрозд Дар’я і Здрок Анастасія пры выкананні песен “Сонца каласы”, “Бессмяротны полк”, “Сэрца Беларусі”.

Віншуем усіх удзельнікаў з III месцам у намінацыі “Лепшая канцэртная праграма” і пераможцамі ў намінацыі “Харэаграфія”  і жадаем усім далейшых поспехаў!