Міншчына спартыўная. Вясна

30.04.2022

30 красавіка у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» навучэнцы 5-8 класаў прынялі ўдзел у спартыўна-гульнявой праграме на свежым паветры «Вясновы марафон». Хлопцы і дзяўчынкі спаборнічалі ў розных эстафетах, такіх як «Кенгуру», «Бег у абручы парамі», «Хуткія хакеісты», «Не ўпусці мяч», «Футбол», і імкнуліся быць першымі. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў паказалі свой спрыт, шпаркасць і знаходлівасць.