ШАГ "Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі"

28.04.2022

28.04.2022 у Кухчыцкім НПК навучэнцы 8 – 11 класаў прынялі ўдзел у правядзенні інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі» (аб развіцці сельскай гаспадаркі), падчас якога старшакласнікі яшчэ раз убачылі, як за гады свайго суверэнітэту Рэспубліка Беларусь змагла адрадзіць і развіць сельскую гаспадарку, якая забяспечвае харчовую бяспеку краіны, а таксама стаць экспарцёрам прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі, што сельская гаспадарка. з'яўляецца адной з важнейшых галін эканомікі Беларусі і галоўным складальнікам аграпрамысловага комплексу краіны.

Пры абмеркаванні матэрыялаў дадзенай інфармацыйнай гадзіны ўпор быў зроблены на разгляд развіцця сельскай гаспадаркі ў Клецкім раёне, асабліва на ролю ААТ "Кухчыцы" ў гэтым развіцці.

Навучэнцы аграрных класаў падрыхтавалі паведамленні аб гісторыі падшэфнай гаспадаркі ААТ "Кухчыцы" - аднаго з лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Мінскай вобласці, аб перадавіках вытворчасці, аб працоўных дынастыях.

Перад навучэнцамі выступіла эканаміст гаспадаркі Горбач Наталля Іванаўна, якая расказала аб умовах працы работнікаў малочнатаварных ферм, механізаваных брыгад, аўтамайстэрняў, аб сістэме аплаты працы. Наталля Іванаўна растлумачыла будучым выпускнікам, як можна атрымаць накіраванне на вучобу ў ССНУ і ВНУ сельскагаспадарчай накіраванасці ад гаспадаркі, якія перавагі маюць такія абітурыенты, якімі льготамі могуць скарыстацца маладыя спецыялісты.