Акцыя «Квітней, мой лес!»

28.04.2022

Пад дэвізам «Дерево сажаю – и этим горжусь! Будет зелёной моя Беларусь!» навучэнцы 8 – 11 класаў Кухчыцкана НПК прынялі ўдзел у акцыі «Квітней, мой лес!» па высадцы саджанцаў елкі і хвоі на тэрыторыі Навінкаўскага лясніцтва Клецкага лясгаса.

З мэтай захавання і памнажэння лясоў, прыцягнення ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны намаганнямі рабят ужо засаджана 11 га новага лесу, што складае каля 53 000 саджанцаў.

На працягу ўсёй акцыі хлопцаў і дзяўчат натхняла думка, што праз гады яны змогуць прыходзіць на гэтае месца і любавацца тым, як расце лес, пасаджаны сваімі рукамі.