Дэкада «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»

27.04.2022

З 20 па 29 красавіка навучэнцы Кухчыцкага КПК прынялі ўдзел у мерапрыемствах у рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць...».

Мэта мерапрыемстваў - садзейнічанне станаўленню грамадзянскай адказнасці і патрыятычнай самасвядомасці дзяцей, прыцягненне ўвагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Дзеці даведаліся аб адной з самых страшных экалагічных катастроф, аб маштабах трагедыі, розных захворваннях, выкліканых радыяцыяй, наступствах экалагічнай катастрофы, мерах па барацьбе з радыяцыйным заражэннем. Дзеці пазнаёміліся з жыццём г. Прыпяці да і пасля трагедыі па фатаграфіях і відэароліку «Чарнобыль. Завяшчанне». З прэзентацыі «Трагедыя Чарнобыля» вучні даведаліся пра герояў-пажарных, вайскоўцаў, якія прынялі самы страшны ўдар на сябе. Усе прысутныя ўшаноўвалі памяць аб чарнобыльцах хвілінай маўчання.