Шосты школьны дзень "Дзень экалогіі"

23.04.2022

23 красавіка ў Кухчыцкім НПК у рамках шостага школьнага дня "Дзень экалогіі" навучэнцы пачатковых класаў былі задзейнічаны ў правядзенні гульні "Лес - наша багацце" з мэтай фарміравання ўяўлення дзяцей аб ролі лесу ў жыцці чалавека.

У час розных гульняў і заданняў дзеці даведаліся пра карысныя якасці лесу і дрэў, пазнаёміліся з відамі лясоў на тэрыторыі Беларусі, пагаварылі пра лясных жывёл і птушак, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі. Навучэнцы сышліся ў меркаванні, што неабходна любіць, ахоўваць і клапоціцца аб лесе і дрэвах, бо яны патрэбны не толькі нам, у іх маюць патрэбу і птушкі і жывёлы, усе жывыя арганізмы. Беражыце Лес!

У рамках дэкады мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня чарнобыльскай трагедыі “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…» школьным бібліятэкарам з навучэнцамі 1-2 класаў праведзена гадзіна зносінаў «Чарнобыль – наш боль».

Дзеці даведаліся аб гісторыі стварэння станцыі, прычынах узнікнення аварыі, аб наступствах для навакольнага асяроддзя, наглядна пазнаёміліся з маштабамі экалагічнай катастрофы 1986 года, экалагічнымі праблемамі пасля аварыі на ЧАЭС.

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» сярод зборных каманд навучэнцаў 5-8 класаў быў праведзены турнір па футболе.

Усе ўдзельнікі прадэманстравалі шпаркасць, спрыт, добрую каардынацыю рухаў, валоданне тэхнічнымі прыёмамі і зладжанае каманднае ўзаемадзеянне. Ва ўпартай барацьбе першае месца занялі хлопцы і дзяўчынкі з 7 класа. Пасля заканчэння матча ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі. Яркая, цікавая гульня рабят даставіла ўсім велізарнае задавальненне.