Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Восстановление святынь Беларуси. Нас объединяет история и вера"

21.04.2022

21 красавіка валанцёрскі атрад "Добрае сэрца" ДУА "Кухчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі " Восстановление святынь Беларуси. Нас объединяет история и вера”.

Рабятамі быў наведзены парадак на воінскіх пахаваннях, памятных месцах часоў Вялікай Айчыннай вайны (Брацкая магіла ў в. Залешаны, Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у аг. Кухчыцы, Брацкая магіла на месцы масавага знішчэння мірных жыхароў (лясны масіў Старына). Навучэнцы ушанавали памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання. Памяць аб воінах і мірных жыхарах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, будзе жыць вечна!