Раённае метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў "Гармонія"

19.04.2022

19 красавіка на базе ДУА "Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшло раённае метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў "Гармонія".

Удзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Ляночак" сустрэлі гасцей танцавальнай праграмай "Мы за здаровы лад жыцця".

У працэсе абмеркавання былі разгледжаны пытанні па рабоце класнага кіраўніка па прафілактыцы безнагляднасці, правапарушэнняў, наркаманіі, таксікаманіі і алкагалізму сярод непаўналетніх, пытанні фарміравання асноў адказных і бяспечных паводзін, культуры здаровага ладу жыцця.

Навучэнцы пачатковых класаў былі задзейнічаны ў гульні-вандраванні "Каралеўства Закона", навучэнцы 7-9 класаў удзельнічалі ў пазнавальнай гадзіне "Жыццё без наркотыкаў". Запрошанымі гасцямі мерапрыемстваў сталі начальнік ІСН Клецкага РАУС, прадстаўнік УАЗ "Клецкая ЦРБ" і педагог-псіхолаг ДУА "Клецкі раённы СПЦ".