Шосты школьны дзень "Дзень здароўя"

16.04.2022

16 красавіка ў Кухчыцкім НПК у рамках шостага школьнага дня "Дзень здароўя" навучэнцы пачатковых класаў былі задзейнічаны ў правядзенні віктарыны "Маё здароўе". Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел, адказвалі на пытанні бліц-турніру, збіралі прыказкі, якія страціліся, адгадвалі загадкі па тэматыцы, згаджаліся ці не з прапанаванымі выказваннямі, даведаліся шмат карыснай інфармацыі.

У рамках Дня здароўя сярод зборных каманд навучэнцаў 5-8 класаў былі праведзены спаборніцтвы па міні-футболе.

Кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні для навучэнцаў 9-11 класаў быў арганізаваны прагляд з далейшым абмеркаваннем фільма "Один вдох". З хлопцамі была праведзена гутарка аб тым, што фільмы пра спорт - гэта не проста гісторыя, якая забудзецца на наступны дзень, гэтае цэлае пасланне, якое можа жыць у душы чалавека вельмі доўга.

У рамках акцыі «Міншчына спартовая. Вясна» з навучэнцамі 2-8 класаў праведзена спартыўна-забаўляльная праграма «Вясновы квэст» з мэтай фармавання цікавасці да заняткаў спортам, стварэння радаснага настрою.

Ідучы па станцыях "Мы - за ЗЛЖ", "Спартыўнае сховішча", "Здароўе", "Эрудыт", "Эстафеты" маршрутных лістоў квэста члены каманд "Удальцы" і "Спартсмены" склалі прыказкі, разгадалі крыжаванку, адказалі на інтэлектуальныя спартыўныя пытанні, падабралі да кожнай літары словы «ЗДАРОЎЕ» сінонімы, якія маюць дачыненне да здаровага ладу жыцця.

Для навучэнцаў Клецкай СШ №2 праведзена экскурсія па школьным гісторыка-этнаграфічным музеі.