Шосты школьны дзень "Дзень гістарычнай памяці і краязнаўства"

09.04.2022

9 красавіка ў Кухчыцкім НПК у рамках шостага школьнага дня "Дзень гістарычнай памяці і краязнаўства" навучэнцы пачатковых класаў былі задзейнічаны ў правядзенні гульні-віктарыны "Падарожжа па Беларусі" з мэтай абуджэння цікавасці да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю.

Падчас мерапрыемства дзеці праслухалі песні, прысвечаныя беларускай зямлі, пазнаёміліся з “Легендай пра Белапаля”. З вялікай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне-падарожжы "Мы - беларусы", зрабіўшы прыпынкі на станцыях "Родны край", "Дарога мудрасці", "Гульнявая", "Пушча загадак", "Рака беларускай мовы", "Архітэктура". Завяршальнымі ноткамі стаў прагляд ілюстрацый і відэароліка "Мая Беларусь".

З мэтай фарміравання прадстаўлення навучэнцаў 5-9 класаў аб абавязку, мужнасці, гераізме як складнікаў прыгажосці чалавека прайшоў дыялог-разважанне "З чаго пачынаецца Радзіма?". Дзеці чыталі на памяць вершы беларускіх пісьменнікаў пра Беларусь, праслухалі аўдыёзапіс “Жураўлі на Палессе ляцяць”, праглядзелі ўрывак з фільма “Брэсцкая крэпасць”, разважалі над паняццямі “патрыятызм”, “Радзіма”, “Малая Радзіма”. Рабяты захапляліся прыгажосцю роднага аг.Кухчыцы, успомнілі выбітных людзей Клецкага раёна.

Кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні для навучэнцаў 5-9 класаў быў арганізаваны прагляд з далейшым абмеркаваннем фільма "Гонар маю" ў рамках рэалізацыі культурна-гуманітарнага праекта "Кінаурокі ў школах свету". З падлеткамі была праведзена гутарка аб тым, што такое гонар, патрыятызм, што значыць для кожнага чалавека. Айчына, Радзіма, якія якасці асобы адрозніваюць сапраўднага патрыёта, што такое гонар, ганебны чалавек.

Напрыканцы школьнікі выказалі меркаванне аб тым, што патрыётам можа быць той, хто будзе лічыць сябе даўжніком перад бацькамі, школай, Радзімай за тую ўвагу, любоў, працу, веды, якія яны нам перадалі.

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» з навучэнцамі 2-4 класаў праведзены спаборніцтвы «Залатая скакалка» з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў і выяўлення наймацнейшых у скачках праз скакалку. Пераможцу вызначалі па найвялікай колькасці скачкоў праз скакалку за 1 хвіліну.

Школьным бібліятэкарам арганізавана тэматычная выстава, прысвечаная Міжнароднаму дню кнігі, "Казка - розуму падказка".