Атэстацыя педагагічных кадраў

07.04.2022

Згодна з планам работы атэстацыйнай камісіі на 2021/2022 навучальны год, у рамках атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай катэгорыі, 07.04.2022 настаўнікам пачатковых класаў Дзейка Дз.А. ў 1 класе быў праведзены ўрок матэматыкі па тэме «Двухзначныя лікі да 20» з прымяненнем мультымедыйнай прэзентацыі.

Урок быў праведзены ў форме падарожжа па казачным лесе. На працягу ўрока вучні выконвалі прыклады ў межах 20, рашалі задачы, разгадвалі рэбусы, малявалі. Прымянялася шмат нагляднага і раздатачнага матэрыялу, своечасова папярэджвалася стамляемасць дзяцей праз правядзенне фізкультхвілінак і зрокавай гімнастыкі па тэматыцы ўрока. На працягу ўрока выпрацоўвалі матэматычныя ўменні і навыкі вучняў.