Тыдзень педмайстэрства МА групы "Здароўя". Конкурсна-забаўляльная праграма "Юныя майстрыцы"

05.04.2022

5 сакавіка ў ДУА "Кухчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках тыдня педагагічнага майстэрства настаўнікаў МА групы "Здароўя" праведзена конкурсна-забаўляльная праграма "Юныя майстрыцы".

Дзяўчынкі паказалі сваё майстэрства ў такіх конкурсах, як «Дызайнер-афарміцель», «Гаспадыня», «Смачныя рэцэпты», прадэманстравалі ўменне прышываць гузікі, вызначаць навобмацак крупы і адрозніваць пах рэзкіх затавак у конкурсе «Тонкі нюх», адказалі на пытанні віктарыны «Урокі этыкету». Праграму разбавілі музычным конкурсам "Угадай песню". Журы адзначыла не толькі таленты дзяўчынак па вядзенні хатняй гаспадаркі, але і ацаніла іх захапляльнасць, зачараванне, гумар і знаходлівасць.