Дзень здароўя "Калі хочаш быць здаровым" у дашкольнай групе

30.03.2022

У ДУА «Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна» ў дашкольнай групе прайшоў Дзень здароўя ў гульнявой форме «Калі хочаш быць здаровым!».

Госцем мерапрыемства стаў доктар Пілюлькін, якая правяла "спартыўны" агляд рабят і запрасіла прыняць удзел у эстафетах "Хто хутчэй", "Памяняй мячы месцамі", "Перадача мяча", "Звілісты бег". У час спаборніцтваў дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці!