Экскурсія ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт

29.03.2022

29 сакавіка 2022 года старшакласнікі ДУА «Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна» наведалі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Педагогамі ўніверсітэта быў арганізаваны Дзень адчыненых дзвярэй. Для навучэнцаў была праведзена займальная экскурсія па навучальных кабінетах і лабараторыях. Дзеці наведалі кафедры этымалогіі, батанікі і аграхіміі. З цікавасцю азнаёміліся з работай вучэбна-кансультацыйнага пункта "Цэнтр ДАВП", ветэрынарнай клінікі "UniBetЭксперт", прагледзелі прэзентацыі факультэта ветэрынарнай медыцыны і біятэхналагічнага факультэта.