Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці ім. В. Я. Чарнышова

24.03.2022

24 сакавіка адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 8-11 класаў з прадстаўнікамі Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці ім. В. Я. Чарнышова. Педагогі каледжа расказалі дзецям аб правілах і тэрмінах прыёму, ільготах, спецыяльнасцях, падрабязна расказалі аб навучальным і выхаваўчым працэсах установы, магчымасцях займацца ў розных гуртках, аб'яднаннях і спартыўных секцыях акрамя вучобы, удзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

Знаёмства з каледжам прайшло ў форме відэапрэзентацыі, навучэнцы праглядзелі відэаролікі. Пасля прагляду дзеці змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць.