Акцыя "Абеліск"

28.03.2022

28 сакавіка валанцёрскі атрад "Добрае сэрца" ДУА "Кухчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" прыняў удзел у акцыі "Абеліск" па ўборцы і добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, памятных мясцін часоў Вялікай Айчыннай вайны ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці.

Хлопцы і дзяўчынкі прыбралі галінкі, леташнюю траву, сухое лісце, смецце каля Брацкай магілы ў в. Залешаны, Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг. Кухчыцы, Брацкай магілы на месцы масавага знішчэння мірных жыхароў (воінскае пахаванне №5197 ва ўрочышчы «Старына»). Навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання.