Музейны ўрок "Пагуляем з фінансамі"

25.03.2022

25 сакавіка ў Кухчыцкім НПК з мэтай фарміравання ўмення абыходзіцца з грашыма, весці ўлік даходаў і расходаў для вучняў 5-6 класаў праведзены музейны ўрок "Пагуляем з фінансамі" з элементамі ролевай гульні.

З асаблівай цікавасцю хлопцы і дзяўчынкі слухалі пра гісторыю з'яўлення грошай, асабліва пра змены грашовай валюты на тэрыторыі Беларусі. Настаўнік прапанавала адказаць дзецям на фінансавыя пытанні віктарыны, тым самым выконваючы заданні і зарабляючы рублі.

Далей хлопцы і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульні "Рынак", падчас якой пазнаёміліся з паняццямі паняцця "размен", "валюта", "крама", "кошт", "здача", "гандаль". Для пакупак выкарыстоўваліся грашовыя купюры з фонду школьнага музея.