Гульня "Дзе фінансавая логіка?"

24.03.2022

24 сакавіка з вучнямі 11 класа Кухчыцкага НПК у рамках Тыдня фінансавай граматнасці праведзена гульня "Дзе фінансавая логіка?" з мэтай фармавання фінансавай граматнасці маладога пакалення.

Гульня складалася з тураў "Знайдзі агульнае", "Угадай прыказку (прымаўку)", "Прыбяры лішняе", "Формула ўсяго", на працягу выканання якіх адпрацоўваліся навыкі пісьменных фінансавых паводзін у важных жыццёвых сітуацыях, з якімі дзецям прыйдзецца сутыкнуцца ў жыцці.