Гутарка-абмеркаванне «Быць фінансава пісьменным - гэта мастацтва»

23.03.2022

23 сакавіка ў Кухчыцкім НПК у рамках Тыдня фінансавай пісьменнасці з вучнямі пачатковых класаў праведзена гутарка-абмеркаванне «Быць фінансава пісьменным - гэта мастацтва». Мэта правядзення мерапрыемства: сфарміраваць у вучняў уяўленне аб фінансах простай і зразумелай мовай.

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з паняццем «фінансавая пісьменнасць» і яго складнікамі. Рабяты спрабавалі знайсці адказы на пытанні: што добрага і што дрэннага, калі шмат грошай? А калі мала? Грошы трэба берагчы ці марнаваць? Дзе можна і трэба захоўваць грошы?

Дзеці адгадвалі загадкі, рэбусы, вырашалі эканамічныя задачы-прыклады, успаміналі прыказкі, звязаныя з фінансамі, грашыма. У завяршэнні мерапрыемства з навучэнцамі праведзены трэнінг «Фінансы - гэта цікава!».