Эканамічная гадзіна “Грошы, інфляцыя, цэнавая стабільнасць”.

22.03.2022

22 сакавіка 2022 года ў Кухчыцкім НПК у рамках Тыдня фінансавай граматнасці з вучнямі 8 класа праведзена эканамічная гадзіна “Грошы, інфляцыя, цэнавая стабільнасць”. Мэта мерапрыемства - пашырыць веды вучняў аб фінансах, іх ролі ў жыцці чалавека і грамадства.

Рабяты даведаліся, чаму людзі вынайшлі грошы, гісторыю ўзнікнення грошай, іх віды. У ходзе гутаркі выявілі, навошта нам патрэбны грошы, як банкі ствараюць грошы, што такое інфляцыя і дэфляцыя, цэнавая стабільнасць, індэкс спажывецкіх цэн, даведаліся аб цэнтральным банку нашай краіны - Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.