Адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні?"

22.03.2022

У рамках адзінага ўрока “Аб чым звоняць званы Хатыні?”, прысвечанага 79-ай гадавіне трагедыі ў в. Хатынь Лагойскага раёна, 22 сакавіка ў ДУА “Кухчыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” адбылася сустрэча з намеснікам пракурора Клецкага раёна Лебядзько В.У.  Валянціна Уладзіміраўна засяродзіла ўвагу на актуальных пытаннях абароны правоў асобы і грамадства ў сувязі з расследаваннем генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Настаўнік-метадыст гісторыі і грамадазнаўства Валасевіч Д.М. спынілася на журботнай старонцы гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны – трагедыі Хатыні, вызначыла асаблівасці генацыду насельніцтва Беларусі і Клецкага раёна.