Фінансавая размінка "Беражы сябе і свае грошы!"

21.03.2022

21 сакавіка ў Кухчыцкім НПК у межах Тыдня фінансавай граматнасці з навучэнцамі 7 класа прайшла фінансавая размінка «Беражы сябе і свае грошы!». Падчас заняткаў хлопцы и дзяўчаты працавалі з паняццямі "прадавец", "пакупнік", "электронныя грошы", пазнаёміліся са шляхам аплаты пакупак з дапамогай QR-кода, з магчымасцямі сучасных плацежных гаджэтаў. Адмысловая ўвага нададзена разгляду правіл бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт.