Міншчына спартыўная. Вясна

19.03.2022

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Вясна» вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўнай гадзіне «Скакалка, абруч, мяч, я - спартыўныя сябры». У рамках спаборніцтваў удзельнічалі дзве каманды: "Смелыя рабяты" і "Меткія стрэлы". Члены каманд прадэманстравалі свае навыкі валодання мячом, скачкоў на скакалцы, праз абручы і камандны стыль гульні. Было шмат яркіх момантаў і пераможных ачкоў. Па выніку, з невялікім адрывам, перамогу атрымала каманда "Меткія стрэлы".