Пасяджэнне метадычнага аб’яднання дырэктароў школ Клецкага раёна

18.03.2022

18.03.2022 на базе ДУА “Кухчыцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна” адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання дырэктароў школ Клецкага раёна.

Удзельнікі гуртка “Ляночак” сустэлі гасцей флэш-мобам “Мы – маладыя, надзея краіны”. У рамках прэзентацыі адукацыйнага працэсу былі праведзены: занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” “Наша краіна” ў дашкольнай групе, факультатыўны занятак у 2 класе  “Задачы на вызначэнне часу па гадзінніку, па календары”, занятак аб’яднання па інтарэсах “Чараўніцы” (5-7 класы), урок матэматыкі ў профільнай групе 10 класа на тэму “Корань n-ай ступені з ліку”, факультатыўны занятак “Увядзенне ў аграрныя прафесіі” у 11 класе “Знакамітыя работнікі сельскай гаспадаркі рэгіёна”.

Падчас мерапрыемства настаўнік-метадыст Валасевіч Д.М. правяла майстар-клас “Каб помніць заўжды…”. Выкарыстоўваючы метады драматызацыі, кейс-стадзі кіраўнікі школ працавалі з тэкстамі, фотаздымкамі з асабістага архіву настаўніка, медыятэкстамі, архіўнымі дакументамі. Майстар-клас быў накіраваны на актуальныя пытанні памяці падзей Халакоста, дыскрымінацыі, генацыду, сегрэгацыі, месц памяці.

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у каляндарна-абрадавым свяце “Гуканне вясны”.