ШАГ “Формы і метады барацьбы падпольшчыкаў”

17.03.2022

17 сакавіка 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" ва ўстанове адукацыі прайшла сустрэча з навучэнцамі 9 класа па тэме “Формы і метады барацьбы падпольшчыкаў”.

На працягу занятка падлеткі дзяліліся адзін з адным ведамі, атрыманымі раней з мастацкіх твораў, кінафільмаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

Завяршальным этапам стала творчае заданне па стварэнні баявога лістка, які мог быць выпушчаны ў партызанскім атрадзе.

У мэтах візуалізацыі дадзенай інфармацыі былі выкарыстаны мультымедыйныя прэзентацыі, складзеныя настаўнікам гісторыі “Сігілатыя, нумізматыка, філатэлія аб падпольнай і партызанскай барацьбе беларускага народа”.

Настаўнік прадставіла ўвазе прысутных свой мультымедыйны праект “Нязломны дух падполья: героі Шчэпіцкага камсамольска-маладзёжнага падполья”, які заняў ІІ месца ў Рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным гістарычнай памяці ўдзельнікаў падпольнай і партызанскай барацьбы роднага краю.