Прафарыентацыйная гутарка з прадстаўнікамі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь

16.03.2022

16 сакавіка 2022 года ваенным камісарам ваеннага камісарыята Клецкага раёна маёрам Сяргеем Вярбіцкім сумесна з прадстаўнікамі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праведзена прафарыентацыйная гутарка з навучэнцамі 8-11 класаў Кухчыцкага КПК, прысвечаная прафесійнаму выбару моладзі. Мэтай сустрэчы з'яўлялася папулярызацыя ваеннай службы, бо ўстанова поўнасцю забяспечвае патрэбнасць Узброеных Сіл і іншых сілавых структур у кадрах.

У час размовы хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі навучальнай установы, аб факультэтах, на якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка кадравых афіцэраў, аб умовах і парадку прыёму абітурыентаў, аб асаблівасцях правядзення заняткаў з курсантамі, асноўных структурных падраздзяленнях Акадэміі, на некаторыя з якіх прымаюць абітурыентаў са школьнай лавы.

Выступленне прадстаўнікоў Ваеннай акадэміі суправаджалася дэманстрацыяй прэзентацыі, відэафільма, прысвечаных навучанню ў вышэйшай ваеннай навучальнай установе краіны.