Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Разам за здаровую будучыню"

11.03.2022

У мэтах павышэння эфектыўнасці мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку спажывання і збыту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў сярод непаўналетніх на тэрыторыі Клецкага раёна з 14.03.2022 па 20.03.2022 пройдзе міжведамасная Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Разам за здаровую будучыню".

У рамках акцыі ва ўстановах адукацыі будуць праведзены адзіныя бацькоўскія дні па інфармаванні аб праблемах наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі, для педагогаў будуць арганізаваны трэнінгі па тактыцы выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца ў стане наркатычнага ап'янення, а для навучэнцаў пройдуць лекцыі, віктарыны ў рамках работы міжведамаснай рабочай групы. Для непаўналетніх будзе прадастаўлена магчымасць наведвання басейна ДУ «Клецкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр" на бязвыплатнай аснове, адбудуцца спартыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, а таксама будуць рэалізаваныя  прафілактычныя праекты, фестываль «Молодежь говорит наркотикам «НЕТ».